Біяграфія

Хаім Нахман (Хаім Іосіфавіч) Бялік нарадзіўся 9 студзеня 1873 г. у Іўніцы і памёр 4 ліпеня 1934 г. у Вене

Хаім Нахман з дзяцінства быў дапытлівы, рана пачаў чытаць рэлігійную літаратуру, таксама цікавіўся свецкімі навукамі. Увесь вольны час хлопчык праводзіў з кнігамі. Пачатковую адукацыю Хайм атрымаў у хедэры.

Выхаваннем унука займаўся дзед. Ён быў вельмі строгі з хлопчыкам. Каб пазбегнуць апекі дзеда, Хайм вырашае прадоўжыць вучобу ў Валожынскай іешыве. Свой выбар ён пракаменціраваў так: «… у Валожыне вучаць разам з Талмудам сем мудрасцей і семдзесят моў, адкрыта і патаемна».

Тут будучы паэт правучыўся два гады. Вучоба яму давалася лёгка, аднак яго творчая натура рвалася на волю. Яму было вельмі цяжка падпарадкоўвацца строгаму парадку, які панаваў у ешыбоце. У сценах іешывы ён напісаў на іўрыце першы верш «Да птушкі», у якім выказаў сум па родных мясцінах, па сваёй малой радзіме. Пазней ён адлюстраваў атмасферу Валожынскай іешывы ў паэме «Ха-матмід» («Падзвіжнік»).

Адвучыўшыся два гады ў Валожыне, Хаім Нахман пераязджае ў Адэсу ў надзеі надрукаваць свае вершы. Першы зборнік яго вершаў быў выдадзены ў 1902 годзе. Паэма "Паданне аб пагроме" ("У горадзе разні"), якую ён напісаў у 1904 годзе, зрабіла яго адным з найбольш вядомых яўрэйскіх паэтаў свайго часу. Цэлы цыкл вершаў паэт прысвяціў любоўнай лірыцы. Яго музай стала мастачка Іра Ян, з якой ён пазнаёміўся ў Кішынёве ў 1903 годзе.

Хаім Бялік удзельнічаў у сіянісцкіх кангрэсах 1907 і 1913 гадоў.

Летам 1921 года паэт атрымаў беларускае грамадзянства.

Памёр Хаім 4 ліпеня 1934 году ў Вене пасля няўдалай аперацыі. Пахаваны ў Тэль-Авіве пры вялікай колькасці людзей.

Бялік перакладаў на іўрыт творы Шэкспіра, Сервантэса, Шылера. На яго вершы былі напісаны рамансы і песні. У 1933 і 1934 гг. быў намініраваны Іна Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Творчасць Бяліка паўплывала на ўсю яўрэйскую паэзію XX стагоддзя, уключаючы працы самабытных Лейзера Грынберга і Натана Альтэрмана. Паэзіяй Бяліка захапляліся Максім Горкі, Уладзімір Маякоўскі, Уладзіслаў Хадасевіч і Аляксандр Блок.