Дзесятнікі

Воінскае пахаванне часоў Першай сусветнай вайны

У вёсцы Дзясятнікі Валожынскага раёна захавалася адно з самых буйных воінскіх пахаванняў часоў Першай сусветнай вайны. Тут знайшлі сваё апошняе прыстанішча салдаты нямецка-аўстрыйскай арміі і рускія салдаты.

На ваенных могілках стаіць капліца пачатку. Зроблена як мемарыяльнае надмагільнае збудаванне ў пачатку XX ст. з бутавага каменю. Вежападобны 8-гранны ў сячэнні аб'ём на высокім ступеньчатым цокалі. У завяршэнні паўсферычнае купальнае пакрыццё са скульптурнай выявай арла. На капліцы замацавана аўтэнтычная мемарыяльная таблічка з нумарам пахавання ў перакладзе з польскай мовы: «Воінскія могілкі № 361».

Капліца – помнік архітэктуры малых формаў з выкарыстаннем элементаў стылю «мадэрн».