Праабражэнская царква

Гісторыя

Царква Праабражэння ў Ракаве – помнік архітэктуры барока з рысамі рэтраспектыўна- рускага стылю. Пабудавана ў 1793 годзе. Храм ніколі не зачыняўся. Тут знаходзіцца ушанаваны абраз, які называюць «Афонскім». Яго перадалі ў падарунак храму манахі з Гары Афон. Ракаўская царква ўваходзіць у дзясятку найпрыгожых храмаў Мінскай епархіі.

У 25-ую гадавіну адмены прыгоннага права на Беларусі, перад храмам была пабудавана брама-званіца. У храме захоўваецца панікадзіла, якое набылі на сабраныя вернікамі сродкі ў 1899 годзе. Частка грошай была даслана тагачасным усерасійскім пастырам Іаанам Кранштацкім.

Царква – прыклад архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму.