Касцёл Святога Юзафа

Гісторыя

Гледзячы на белакаменны касцёл, жыхары Валожына успамінаюць яго заснавальніка Юзафа Тышкевіча (1724-1815) і яго сына Міхаіла (1761-1839). У 1816 годзе ў цэнтры мястэчка. быў пабудаваны велічны каменны касцёл, асвечаны ў гонар Святога Юзафа. Магутны шасцікалонны порцік дарычнага ордара вызначае галоўны фасад будынка, перадаючы яму скульптурнасць, тым часам як бакавыя фасады маюць плоскасны характар і дэкараваны невялікім наборам дэталяў. Храм выкананы ў строгіх формах класічнай архітэктуры Старажытнай Грэцыі.

Найболей поўным і важным па характары інфармацыі з'яўляецца «Візітнае апісанне» касцёла і манастыра, датаванае 1818 г.

«…Костёл под титулом Святого Юзафа построен из камня в 1816г. на средства Юзефа Игнатия Тышкевича, старосты Велятицкого, кавалера разных орденов. Этот костёл длиною 75 локтей (1 локоть – 47,4 см), шириной 35 локтей, имеет фасад прекрасный, внизу которого есть четыре гипсовые фигуры евангелистов; в верхней части фасада – изображение библейского сюжета – Абрам ведёт своего сына Исаака на жертвоприношение; над фронтоном возвышаются гипсовые фигуры, обозначающие три добродетели – Веру, Надежду, Любовь. Средняя из них держит крест, обитый жестью…»

Вядомы краязнаўца Уладзіслаў Сыракомля, які наведаў Валожын у 1861 годзе, характарызуючы валожынскі касцёл, пісаў:

«Над приземистым местечком, которое, кажется, пало на колени перед величием костела, светят чудесные «муры» храма. Эта святыня во вкусе ХVІІІ столетия, когда карандашом архитектора руководила не набожность, а увлечение греческой красотой. Напоминает он виленскую катедру, только без боковых каплиц».

У 1866 годзе касцёл святога Юзафа зачынілі і яго будынак перадалі праваслаўнай царкве. У ліпені 1919 года касцёл быў вернуты католікам, але радасць вернікаў была азмрочана пажарам, які знішчыў дах і трэцюю частку будынка. Канчатковы рамонт атрымалася завяршыць толькі ў 1929 годзе. Сцены храма атынкавалі і пабялілі, усталявалі новыя аконныя рамы і дзверы, з'явіўся новы арган.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ксёндз храма быў расстраляны за сувязь з партызанамі. У 1960 годзе касцёл зачыняюць. Маёмасць яго была вывезена, арган моцна пашкоджаны, зняты фігуры евангелістаў, якія стаялі ў нішах галоўнага фасада. Будынак касцёла скарысталі пад склад мэблі, потым тут адчынілі цэх будаўнічага жалезабетону «Міжкалгасбуда». Адзін час тут месціўся філіял мінскага завода «Тэрмапласт».

У 1991 годзе касцёл быў вернуты каталіцкай парафіі.

У наш час храм адноўлены: зроблены рамонт даху і фасада будынка, прыгожа выглядае ўнутраны інтэр'ер касцёла. І сёння галоўны фасад касцёла прыцягвае нашу ўвагу магутным шасцікалонным порцікам дарычнага ордара, завершаным трохкутным франтонам з выявай «усёбачнага вока». Побач з касцёлам а размясцілася брама-званіца. Яна ў мініяцюры паўтарае архітэктуру храма: трохпралётная арка мае чатырохкалонны дарычны порцік з франтонам.

Вока ў трохкутніку — самы распаўсюджаны знак хрысціянства. Гэты сімвал абазначае Святую Троіцу. Бог, увасоблены ў трох асобах, здольны бачыць не толькі знешнія праяўленні людзей, але і іх думкі, пачуцці, памкненні. Масоны запазычалі дадзены знак з хрысціянства.