Валожынская іешыва

Гісторыя

Прынесла Валожыну сусветную вядомасць іешыва (у рускай традыцыі - ешыбот) (ад старажытна габрэйскага - «паседжанне»)– габрэйская вышэйшая рэлігійная навучальная ўстанова, дзе галоўным чынам вывучалі Талмуд (сукупнасць дагматычных, рэлігійна-этычных і праўных становішчаў іудаізму.) Такія навучальныя ўстановы былі асноўнымі цэнтрамі іудзейскай тэалагічнай думкі і месцам выхавання духоўнай і інтэлектуальнай эліты габрэйства. У ешыбот прымаліся юнакі з 13 гадоў, якія скончылі хедар (пачатковая рэлігійная школа). Навучанне было бясплатнае. Ешыботы ўтрымваліся на ахвяраванні габрэйскіх абшчын і прыватных асоб. Тэрмін навучання дакладна не быў вызначаны.

Настаўнікі давалі асноўныя рэкамендацыі па засваенні Талмуда, тлумачылі асобныя раздзелы, рэлігійныя крыніцы. Астатні час навучэнцы займаліся самастойна.

Навучальная ўстанова было адкрыта рабінам Хаімам Бэн Іцхакам Валажынерам (Валожынскім) па ініцыятыве віленскага Гаона Іліяху Залмана ў 1803 годзе.

Навучальную ўстанову Хайм назваў у свой гонар «Эц Хаім» (дрэва Хайма). З кожным годам значнасць ешыбота павялічвалася. Так у 1821 годзе колькасць студэнтаў складала 100 чалавек, у 1850 - 200 чалавек, а ў 1880 - 400.

Самага вялікага росквіту дасягнула іешыва пры Нафталі Берліне. Тут навучаліся маладыя габрэі з тэрыторыі сучаснай Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, розных рэгіёнаў Расійскай імперыі, а таксама Англіі, Аўстрыі, Германіі і Паўднёвай Амерыкі.

У Валожыне жылі і працавалі вялікія рабіны, імёны якіх дарагія габрэям усяго свету. 37 выпускнікоў Валожынскай іешывы займалі самыя высокія пасты рабінаў у розных краінах свету. Выпускнікі гэтай навучальнай установы ў далейшым сталі сусветна вядомымі паэтамі, пісьменнікамі, навукоўцамі, прадпрымальнікамі.

Расійскія ўлады патрабавалі ўвесці ў праграму навучання свецкія прадметы і абмежаваць заняткі да 10 гадзін у дзень. Кіраўнікі ўстановы былі катэгарычна супраць гэтых новаўвядзенняў. Па-гэтаму, Валожынскі ешыбот тройчы зачынялі ( 1824 г., 1858 г., 1892 г.), аднак праз некаторы час ён аднаўляў сваю працу. У агульнай складанасці навучальная ўстанова праіснавала 140 гадоў.

Апошнія 64 вучні разам з кіраўніком ешывы рабінам Хаймам Валкіным былі расстраляны фашыстамі на ўскрайку Валожына ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны.