Памятны знак Шымону Перэсу

Гісторыя

З Вішнева родам былы прэзідэнт, прэм'ер-міністр, міністр замежных спраў Дзяржавы Ізраіль, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Міру Шымон Перэс (Сямён Перскі) (1923–2016), чыя палітычная кар'ера доўжылася 70 гадоў. Хата яго бацькоў не захавалася, на тым месцы знаходзіцца новы жылы будынак, але захаваўся стары калодзеж, з якога Шымон піў ваду ў дзяцінстве. У дзіцячыя гады на хлопчыка моцна паўплываў яго дзед па матчынай лініі Цві Мельцэр. Вучань легендарнага рабіна Віленскага гаона, ён вучыўся і выкладаў у знакамітай Валожынскай ешыве. «Он был для меня кладезем мудрости. Именно он познакомил меня с Торой и историей еврейского народа. По мере того как я рос, я вместе с дедом изучал Талмуд. Он умел играть на скрипке и читал мне по-русски Достоевского и Толстого» – успамінаў Шымон Перэс. Пад уплывам свайго дзеда, знаўца Торы і габрэйскай паэзіі, ён у чатыры гады пачаў пісаць свае першыя вершы.