Царква Казьмы і Даміяна

Гісторыя

Царква ў імя Святых Казьмы і Даміяна пабудавана з бутавага каменю ў 1865 годзе ў заходняй частцы вёскі, на левым беразе р.Гальшанка. Царква – помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

Казьма і Даміян (у рускай традыцыі вядомыя як Кузьма і Дзям'ян) — браты, святыя-бяссрэбранікі, лекары і цудадзеі. Бяссрэбранік — аблічча святога ў Праваслаўнай царкве, які адметна праславіўся сваёй бескарыслівасцю, шчодрасцю дзеля хрысціянскай веры. У праваслаўі бяссрэбранікамі называюць святых лекараў, якія не бралі платы за лячэнне і дапамогу хворым.

Усё аблічча храма сведчыць пра тое, што ён належыць так званаму «сінадальнаму» накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю, які атрымаў асабліва значнае шыранне на Беларусі пасля 1863 года.

Асноўны двух’ярусны аб’ём накрыты чатырохсхільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай. Высокі шацёр званіцы завершаны макаўкай.