Пяршаі

Гісторыя

Вёска Пяршаі размясцілася каля Налібоцкай пушчай. Назва мястэчка паходзіць ад слова «першы». Аднак, ёсць і іншая думка. Згодна Кароткаму тапанімічнаму слоўніку Беларусі В.А.Жучкевіча, назва селішча мае балтыйскае паходжання і азначае «сватаўство».

Пасяленне вядома з XVI ст. Напачатку XIX стагоддзя мястэчка робіцца ўласнасцю магнатаў Тышкевічаў.

У 1933 годзе граф Бенедыкт Тышкевіч пабудаваў у цэнтры мястэчка каменны касцёл. Храм быў асвячоны ў гонар святога Юрыя. У 1960 годзе касцёл быў зачынены. Будынак храма быў перабудаваны.

У 1990-х гг. касцёл Святога Юрыя ў вёсцы Пяршаі быў вернуты каталіцкай абшчыне. У ліпені 2005 года вярнулася ў храм святыня – абраз Маці Божай Шкаплернай, якая шмат год знаходзілася ў іншым храме. Сёння касцёл Святога Юр'я ў аг. Пяршаі прыцягвае турыстаў і гасцей Валожнскага краю.