Касцёл святога Міхаіла

Гісторыя

У 1702 годзе Тэадор Ваньковіч, мінскі стольнік, запрашае ў мястэчка Івянец манахаў ордэна францысканцаў. Першым чынам манахі ўзвялі драўляны храм на вылучаных для іх землях. Потым прыняліся за манастырскія карпусы.

У 1740 годзе пачалося будаванне мураванага храма па праекце архітэктара А.Чаховіча. Касцёл быў асвечаны ў гонар Святога Міхала Арханёла. Яго яшчэ называюць «Белым касцёлам».

Храм з'яўляецца яркім увасабленнем архітэктуры «віленскага» барока. Адрозніваецца багатым дэкаратыўным убраннем, што адпавядае еўрапейскаму ўзроўню. Спрадвечна Белы касцёл у Івянцы належаў манастыру францысканцаў. Пасля зачынення манастыра ў 1868 годзе храм перадалі праваслаўнай абшчыне. Напачатку 1920-х гадоў касцёл вярнулі каталікам. Перад вайной сюды вярнуліся манахі і аднавілі манастыр. У пасляваенны час будынак касцёла выкарыстоўваўся пад краму і склад. У 1990 годзе храм быў вернуты вернікам. Сюды зноў вярнуліся манахі, і аднавілі манастыр. У 2003 годзе ў касцёле былі пачаты рэстаўрацыйныя працы. На дадзены момант яны ўжо завершаны.