Касцёл Божай маці Ружанцовай

Гісторыя

Адным з манументальных будынкаў Ракава з'яўляецца касцёл Боскай Маці Божай Ружанцовой і Святога Дамініка.

Пабудаваны ў 1906 годзе з трывалай жоўтай цэглы, тыповай для будавання гатычных храмаў у сярэднія вякі. Касцёл збудаваны пры садзейнічанні тагачасных уласнікаў мястэчка – шляхцічаў Здзяхоўскіх.

У архітэктурным афармленні касцёла выкарыстаны элементы готыкі – ступенчатыя контрфорсы, высокія стральчатыя вокны і нішы, зубчастыя фрызы. Касцёл – помнік архітэктуры неаготыкі.